Нумізматычны збор

Нумізматычны збор” мае   две часткі. Першая складаецца з калекцыі дарэвалюцыйных, “царскіх” грошай, сюды ж адносім медны грош Рэчы Паспалітай, так званую  “баратынку”, чаканіць якую перасталі ў 1666 годзе. Да найбольш рарытэтных адносіцца і манета 1787 года з выявай Кацярыны ІІ. Прымыкаюць сюды ж польскія злотыя розных часоў, нямецкія маркі часоў Першай сусветнай вайны, савецкія чэрвонцы з выявай Леніна. Замыкаюць гэту частку збору грошы СССР і  беларускія “зайчыкі”, літоўскія талоны, украінскія грыўны - пераходныя грошы часоў развалу Савецкага Саюза. Аб’ядноўвае гэту калекцыю тое, што ўсе гэтыя манеты і купюры былі ў розныя часы ў абарачэнні на нашых землях, іх трымалі рукі нашых продкаў. Яны сведкі тых дзяржаўных змен, якія адбываліся на нашых землях на працягу некалькіх стагоддзяў.

Другая частка – грошы сучасных 37 краін свету. Іх падаравалі нашаму музею розныя людзі, вярнуўшыся з далѐкіх вандровак. А вучням гэта дазваляе пашырыць кругагляд, зацікавіцца геаграфічным і эканамічным станам прадстаўленай у зборы дзяржавы.

 

Манеты сівой даўніны

Першыя звесткі аб грошах нашых продкаў адносяцца да 10 стагоддзя. Тры найбуйнешыя цэнтры рускага свету: Кіеў палян, Полацк крывічоў, Ноўгарад славенаў - спрабуюць арганізаваць уласную манетную справу.

Яшчэ раней, у 9 ст., пачалася экспансія арабскіх дырхемаў, звязаная з пашырэннем гандлѐвых сувязяў з краінамі Усходу. Гэтыя, напачатку высакапробныя, манеты заставаліся на працягу доўгага часу прэстыжнымі ў манетных дварах Азіі і Афрыкі. Досыць часта ў скарбах сустракаюцца часткі манет (паловы ці кварты). Разразанне дырхемаў з мэтай атрымання дробных грашовых адзінак было распаўсюджана ў тыя часы.  Гэта, аднак, не было адзінай прычынай іх падзялення. 3 часам проба гэтых грошай пагаршалася, і купцы лічылі абавязковым праверыць іх якасць псрад прыняццем. Ці не ѐсць яны насамрэч медзякамі, загорнутымі ў танюткую плѐнку серабра?

Рубяжом тысячагоддзяў, прыкладна, датуецца выпуск псршых сярэбраных і залатых манет кіеўскага князя Уладзіміра.Залатыя манеты адпавядалі вызантыйскім солідам,, а сярэбраныя - куфічным дырхемам, пашыранай назвай якіх было слова “нагата”. У пазнейшай гістарычнай навуцы захавалася назва златнікоў і срэбнікаў.

3 канца 11 ст. у рускім свеце распаўсюджваюцца ўфармаваныя па вазе грашовыя сродкі буйнога гандлю - срэбраныя пруткі-грыўні. Пруткі і раней  вырабляліся на Русі. так як і ў іншых народаў, але яны не мелі сталай формы і вагі, гэта значыць, не былі манетнымі.

3 эканамічным развіццѐм Русі пашырылася патрэба ў буйных аплатах, якія нязручна было ажыццяўляць у дробнай манеце. У прутках складаліся вялікін дэпазіты маѐмасці і “купецкія капіталы”, агульныя скарбцы дробных гандляроў і княскія скарбніцы. Для штодзѐнных дробных разлікаў грыўні былі занадта буйной вартасці і ў іх амаль не ўдзельнічалі.

Крыху пазней за Кіявам у іншым паўночным цэнтры Русі - Ноўгаоадзе пачалі эмітаванне сваіх унармаваных пруткоў-рублѐў, якія заставаліся ў абарачэнні падзвычай доўга - да сярэдзіны 15 ст. Яны і сталі найбольш распаўсюджаным грашовым сродкам на тэрыторыі ўсіх рускіх княстваў.

Наступны тып манетных пруткоў - так званы паўночнарускі рубель ромбападобной ці эліпсной формы.

Прыкладна ў сярэдзіне 12 стагоддзя з’яўляецца абсалютна новы від манетнага прутка - ізрой,які меў паўкруглае сячэнне і вагу ў межах 102-110 грамаў Першыя летапісныя ўпамінанні ізроя звязаны з Віцебскам. Наіменне, верагодна, паходзіць ад стараславянскага “ізрыть”, што адлюстроўвала тэхніку вытворчасці пруткоў (адліццѐ ў формах у зямлі). Вядома таксама графіці са словам “ізрой” на гэтых прутках.

Пры канцы 13 стагоддзя ў цэнтральнай Еўропе адбылася “срэбная ” рэвалюцыя: у Кутняй Гары ў Чэхіі адкрылі нябачаныя даўней радовішчы сярабра. Да сярэдзіны 14 ст там штогод здабывалася  пе менш за 20 тон чыстага серабра, што складала не менш за трэць здабычы ва ўсім кантыненце. Найбольш выгодна было выкарыстоўваць перавагі вялікай колькасці каштоўнага металу, выбіваючы манету добрай якасці дзеля абмену яе на замежны тавар.

У гэты перыяд у Чэхіі зўяўляюцца надзвычай цікавыя манеты тоўстыя грошы, якія мусілі сведчыць аб багацці чэшскага двара.  Бітыя ў вялікай колькасці , пражскія грошы разыходзіліся па ўсѐй Еўропе. Найважнейшую ролю адыгралі пражскія грошы ў станаўленні грашовай сістэмы ВКЛ. Ужо ў 14 стагоддзі яны і мелі шырокае прызнанне ў краіне, стаўшы ў шэрагу з грыўнямі сродкам гандлю як з Захадам, так і з Усходам. Таму за аснову першых манет ВКЛ была ўзята грашовая адзінка, роўная палове пражскага гроша.

14 ст прынесла на землі летапіснай Русі не толькі прыток пражскіх грошай, але і ўзнаўленне ўласнай манетнай вытворчасці. Пасля далучэння Кіева  Ягайла прыняў каталіцтва і стаў каралѐм Польшчы. Яму прыйшлося рэфармаваць польскую манетную сістэму. увѐўшы замест былых квартнікаў новыя паўгрошы і трацякі.

3 прыходам да ўлады ў краіне Аляксандра I Вітаўта (1392) пачынаецца новы перыяд манетнай справы ВКЛ. На першых парах Вітаўт не змяніў нічога ў грашовай сістэме. працягваючы біць пенязі. 1000 пенязяў адпавядала літоўскаму рублю. У той жа час па ўсім абшары ВКЛ былі распаўсюджаны пражскія грошы. У адным пражскім грошы было столькі серабра. што адпавядала сотні пенязяў. 1 рубель=100 пражскім грошам=1000 пенязяў.

Такім чынам. беларусы могуць ганарыцца тым,  што нашы продкі ў канцы 14 ст карысталіся найбольш прагрэсіўнай дзесяцічнай сістэмай. Цяпер дзесяцічная сістэма агульна прынятая ва ўсім свеце,  а натой час гэта была выключная з'ява. Шмат якія краіны перайшлі на яе толькі ў 19 ст.

Па смерці Вітаўта ў 1430 годзе эмісіі вялікалітоўскіх манет надоўга прыпыніліся. Прычынай таму была палітычная нестабільнасць у дзяржаве: не хапала серабра. якое паступала з Чэхп. грамадзянская вайна за ўладу  паміж князямі.

Прайшлі гады. У 1569 годзе адной з умоў Люблінскай уніі  стаў поўны пераход усяго гаспадарства на польскую манетную сістэму. Гэтак скончылася амаль двухсотгадовая гісторыя адметнасці ўласнай старажытнабеларускай грашовай сістэмы.

На мяжы 15 і 16 стагоддзяў паўстаў новы гатунак сярэбраных грошай. Гэта былі талеры.Пазней з явіліся новыя наміналы, прывязаныя да талера як яго кратныя: паўталер і чвэрцьталер. Сярэдзіна 1 7 ст сталася векам росквіту абарачэння талераў на беларускіх землях. 

Аднак гэта былі не мясцовыя. а заходнееўрапейскія манеты самых розных краѐў.

Пад канец 1650-ых гадоў Рэч Паспалітая аказалася ў надзвычай цяжкім становішчы з-за варожага нашэсця. Вайна паставіла ў найцяжэйшае становішча і фінансавую сістэму краіны. Расла запазычанасць урада перадвойскам. Вырашана было, згодна з планам італьянца Ціта Лівія Бараціні, выбіць медзяных шэлегаў на 1 міліѐн залатовак.

Бараціні быў выбітны навукоўца і заможны чалавек. які жыў у Польшчы з 1641 года. Яго зацікаўленні ахоплівалі вялікую колькасць навуковых дысціплін. У некаторых з іх Бараціні дасягнуў значных поспехаў. Неудалымі былі пачынанні ў эканоміцы Ён пачаў арандаваць манетны двор у Кракаве яшчэ ў 1658 годзе. а ў наступным прапанаваў план выбіцця медзяных шэлегаў, якія неўзабаве атрымалі назву баратынчыкі (пазней у  навуцы зацвердзіўся тэрмін "баратынкі"). За няўдалую спробу аздараўлення фінансаў Рэчы Паспалітай Ціта Лівія неаднойчы намагаліся прыцягнуць да адказнасці, але кожны раз яму ўдавалася выслізнуць,  абгрунтоўваючы сваю дзейнасць адпаведнасцю пастаўленых соймам задач.

Незлічоныя плыні медзяных баратынак патапілі фінансавы карабель дзяржавы. Замест запланаваных спярша мільѐна выпусцілі 18 мільѐнаў медзяных шэлегаў! Польска-беларускае гаспадарства дажывала апошнія гады.У  годзе быў зроблены першы падзел Рэчы Паспалітай. А на тэрыторыі нашага сучаснага раѐна быў знойдзены скарб, у якім былі і барацінкі. Дзве з іх знаходзяцца ў нашым музеі.

Датаваныя яны 1666 годам. Гэта найстарэйшыя экспанаты ў экспазіцыі нашага музея. 

Наступная манета срэбная. На ѐй досыць добра бачны барэл'еф расійскай імператрыцы Кацярыны II і дата – 1787. 

Потым апынаемся толькі ў 20 стагоддзі. Вось нямецкія рэйхмаркі з 1912 года. Дарэчы. зусім нядаўна выкапаў іх на сваім агародзе адзін з нашых былых вучняў. Як маглі трапіць яны ў Гудагай? Адказаць дакладна ніхто не зможа. Магчыма. у час Першай сусветнай вайны заставіў іх тут нямецкі салдат. Можа. і наш зямляк прынѐс іх з нейкага фронта той вайны. 

Значная доля ў нашай нумізматычнай калекцыі належыць польскім злотым. I не дзіва. Доўгі  час нашы землі ўваходзілі ў склад Рэчы Паспалітай. І нашы прадзеды беражна яшчэ доўгі час трымалі ў шуфлядах грошы гэтай дзяржавы. Звяртае на сябе ўвагу  вось гэтая юбілейная манета з барэльефам караля Яна Сабескага да яго 300-годдзя. Менавіта яе да самай смерці ў канцы ХХ ст берагла бабуля аднаго з нашых вучняў. Толькі нашчадкі гэтай жанчыны зразумелі, што сѐння месца ім толькі ў музеі.

 У нумізматычным зборы музея вялікая колькасць манет савецкага часу. Старэйшая з іх датуецца 1920 годам.

        Грошы ВКЛ і Рэчы Паспалітай 
        Дарэвалюцыйныя расійскія грошы 
       Грошы Дзяржаўнага банка СССР 
       Грошы пераходнага перыяыду (канец ХХ ст)
        Грошы суверэннай Беларусі   
        Грашовыя адзінкі сучасных краін свету