Летапіс Гудагайской школы

Гісторыя Гудагайскай школы у асобах.

Найбольш адметныя старонкі гісторыі школы.

Прозвішчы настаўнікаў па асноўных прадметах  з 50-ых гадоў па 2010 год.


 

Найбольш значныя экспанаты гэтай часткі: пасведчанні аб сямігадовай адукацыі (на польскай мове) 1938 года: образца (Swiadectwo...).  «Свидетельство об окончании Гудогайской вечерней (русской) школы», датуемае 1946  годам; значок «Отличник образования Белорусской ССР», якім была ўзнагароджана  дырэктар школы Блізнік А.М., мноства чорна-белых фотаздымкаў, пачынаючы з 1933 года, калі быў узнесены  першы будынак школы. 

Зусім нядаўна школа адзначыла 85-гадовы юбілей.  Пройдзены немалы шлях. Кожны год і кожнае дзесяцігоддзе было запоўнена падзямі і штодзённай працай настаўнікаў і іх вучняў. Менавіта яны пісалі і сёння пішуць гісторыю школы сваім намаганнямі і ўчынкамі, сваімі лёсамі.


Вядома, што абавязак пісаць Летапіс школы мелі яшчэ вучні перадваеннай школы,  але падзеі той чорнай вайны раскідалі па свеце тых, хто адказваў за напісанне першапачатковай гісторыі сваёй школы. Многія з сёняшніх настаўнікаў школы добра памятаюць і той прыгожы альбом, ў якім у савецкі час вёўся ўлік найбольш значных падзей з жыцця школы. Але так здарылася, што пры пераездзе з будынка старой школы ў новы двухпавярховы ў супрацьлеглым баку п. Гудагай, і той Летапіс быў страчаны. Трэці раз мы пачалі ўзнаўляць асноўныя этапы развіцця школы пасля стварэння школьнага музея, дзякуючы ўспамінам старажылаў п. Гудагай, старэйшым настаўнікам школы і настаўнікам – ветэранам. І вось што высветлілася.

1. Найбольш адметныя старонкі гісторыі школы.

2. Дырэктар у школе – асоба галоўная.

Ад  яго  вопыту,  кампетэнтнасці,  празарлівасці   і  патрабавальнасці

залежыць стан спраў у школе. За 85 гадоў існавання  ў ёй змянілася

нямала  кіраўнікоў.

Вось іх прозвішчы і гады працы:

Чэслаў Вайтовіч                                       1925 - 1932

Ян Рабайчык                                              1932 - 1938

 Леон Кавалеўскі                                      1939 - 1940

Сяргіенка                                                     1944 - 1949

Графская                                                      1949 - 1950

Георгій Васільевіч Штыхаў                1950 - 1951

Прохар Сільвестравіч Казначэяў           1951

 Расціслаў Арсенцьевіч Герт               1952 - 1954

    

       Уладзімір Мікалаевіч

                     Крывец

   дырэктар школы з 2019 г.

 В.І. Нічыпарэнка                                     1954 - 1956

 Аляксандра Мікалаеўна Блізнік      1956 - 1984

 Аляксандр Яўгеньевіч Клімчэня     1984 - 1985

 Віталій Іванавіч Лянкевіч                  1985 - 1995

 Ігар Рыгоравіч Клімянок                    1995 - 2003

 Віталій Іванавіч Лянкевіч                  2003 - 2012

Ганна Мечыславаўна Капцюг            2012 - 2018

3. Прозвішчы настаўнікаў па асноўных прадметах  з 50-ых гадоў па 2010 год, 

   можна ўбачыць тут.

Калектыў настаўнікаў 50-х гадоў   ΧΧ ст.

Першы рад злева направа: Н.Я. Савічава, А.І. Герт – настаўніца бел.м., Ф.Г. Казначэева – настаўніца матэматыкі, З.І Вянкелева;   другі рад: Р.А. Герт – дырэктар школы, П.С. Казначэяў – настаўнік руск. мовы.

                        

Частка педкалектыву 80-х гадоў (злева направа) :Я.М. Літвіновіч, А.М. Блізнік, Н.І. Кулікоўская, В.М.Куляшэвіч,

Э.І. Лянкевіч, П.Р. Блізнік

 

Калектыў Гудагайскай СШ пачатку ΧΧΙ стагоддзя.

 

Педкалектыў Гудагайскай СШ, 2009 год.

 

Педкалектыў Гудагайскай СШ, 2016 год.

 

Педкалектыў Гудагайскай СШ, 2021 год.

4. Галоўны паказчык работы школы – лёсы яе выпускнікоў.

За гэты час сотні вучняў атрымалі пасведчанні аб заканчэнні Гудагайскай школы, атрымаўшы стартавую адукацыю, неабходную для ўдалага ўступлення ў самастойнае жыццё. Цяжка палічыць, колькі сярод іх прадстаўнікоў канкрэтнай прафесіі, але што іх пералік вельмі разнастайны – гэта адназначна. Мноства настаўнікаў (толькі ў нашай школе сёння працуюць больш 10-ці былых вучняў Гудагайскай школы) «сеюць разумнае, добрае ,вечнае» па ўсёй Беларусі, а многія – і за яе межамі. Праслаўляюць сваёй творчай працай нашу малую Радзіму мастакі і архітэктары (А. Драбышэўскі, А. Дарашкевіч, В. Лянкевіч і інш), адкрываюць тямніцы навукі навукоўцы (прафесар А.І.Мальдзіс, акадэмік С.С.Бразевіч, доктар фізічных навук А.Урбановіч і інш), аблягчаюць пакуты людей медыкі (У.Урбановіч, Г. Безляповіч, У.Кузміцкі і інш.), паляпшаюць пладароддзе зямель працаўнікі аграрнага сектару эканомікі (Г.Грамбоўская, А. і В.Шпіронкі і інш). Вельмі многа сярод былых вучняў ваеннаслужачых, асабліва ў апошні час, калі наш раён стаў прыгранічным. Ёсць сярод нашых былых выхаванцаў работнікі культуры і прадпрымальнікі, дызайнеры і бухгалтары, лётчыкі і чыгуначнікі. Зразумела, што большасць былых вучняў Гудагайскай школы – гэта шэрагавыя працаўнікі, без намаганняў якіх наогул было б немагчыма жыццё.