З гісторыі зямлі гудагайскай
Найбольш значныя экспанаты гэтага раздзелу: факсімільнае выданне першай канстытуцыі ў Еўропе (1791 г.), якая мае поўную захаванасць; кніга, выдадзеная ў 1845 годзе “Poezjа Heronima Marcinkiewicza”, якую некалі чытаў наш адукаваны продак; кніга „Dziennik zjazdu gospodarczego w Oszmianie”, выдадзенная ў 1930 годзе ў Вільні, з якой мы бяром звесткі аб эканамічным стане нашага рэгіёну той пары.
![]() |
Каштоўныя кнігі - экспанаты музея |
Нязменную цікавасць наведвальнікаў выклікае рарытэтная частка нумізматычнага збору, бо гэтыя грошы былі некалі ў руках нашых продкаў, ці жылі яны ў Рэчы Паспалітай, ці Расійскай імперыіі або ў СССР.
Адметнасць нашага населенага пункта ў тым, што тут у 1874 годзе пралягла чыгунка, што і абумовіла многія гістарычныя падзеі на тэрыторыі зямлі гудагайскай як у час Першай сусветнай, так і Вялікай Айчыннай войнаў, а таксама ў наш час.
Доказам таго, што ў час фашысцкай акупацыі ў будынку мясцовай школы-сямігодкі размяшчаўся лагер для рускіх ваеннапалонных “Шталаг 342” (а размясцілі тут яго немцы толькі таму, што побач была чыгунка), служаць копіі нямецкіх картак уліку, якія часткова можна ўбачыць у музеі.
Перш чым пачаць будаваць атамную электрастанцыю ў Астраўцы, у нашым пасёлку пабуда- валі Піянерную базу будаўніцтва атамнай станцыі. Зразумела, што выбар паў на месца, якое звязана з чыгункай.
![]() |
Мінулае і сучаснае пасёлка Гудагай |
Сучасны Гудагай і яго наваколле. Верасень 2017 года.
Кіраваць панарамнай фатаграфіяй можна з выкарыстаннем кнопак, якія знаходзяцца на яе акне,
або з дапамогай маніпулятара "мыш".