Знакамітыя людзі - нашы землякі
Святаслаў Станіслававіч Бразевіч
Святаслаў Станіслававіч Бразевіч
Сацыёлаг, кандыдат гістарычных і доктар сацыялагічных навук, прафесар, акадэмік некалькіх
Cанкт-Пецярбургскіх акадэмій.
Зямля гудагайская досыць шчодрая на таленавітых людзей. А яшчэ больш – на людзей мэтанакіраваных, дапытлівых, настойлівых. Таму і ў нашым школьным музеі цэлы раздзел экспазіцыі, прысвечаны тым, хто праславіўся сваёй працай і робяць гонар зямлі, на якой нарадзіліся або тут працавалі.
Да такіх людзей належыць і Бразевіч Святаслаў Станіслававіч – доктар гістарычных і сацыялагічных навук, прафесар, акадэмік некалькіх расійскіх акадэмій, які зараз жыве і працуе ў Санкт-Пецярбургу.
А нарадзіўся ён на Астравеччыне ў 1954 годзе. Вучыўся і закончыў нашу Гудагайскую школу. І такім быў, калі вучыўся ў 4 класе. І ўжо тады вызначаўся тым, што любіў дабываць веды самастойна. Нядаўна ён успамінаў, як неяк у 70-ыя гг прыехала ў школу журналіст з рэспубліканскай газеты і пажадала папрысутнічаць на ўроку геаграфіі. Слава адказваў тады так грунтоўна, што пазней аб гэтым даведалася ўся Беларусь. А невялікі артыкул насіў вельмі сімвалічную назву – “Слава плавае па мерыдыянах”.
Далей быў нядоўгі адрэзак жыцця, калі Слава працаваў шафёрам, затым служыў у арміі. І вось з гэтага моманта наступае пералом у яго свядомасці, калі ён добра зразумеў: ён павінен вучыцца далей. З гэтага часу і па сёняшні дзень гэты чалавек прадаўжае кожны дзень дабываць новыя веды.
У 1973 годзе ён паступіў у Данецкае вышэйшае ваенна-палітычнае вучылішча інжынерных войск сувязі, а пасля яго заканчэння жыццё нашага земляка назаўсёды цяпер звязана з горадам Санкт-Пецярбургам. Тут ён пачаў працаваць як ваенны спецыяліст. І выйшаў у адстаўку ў званні палкоўніка, пасля чаго заняўся выкладчыцкай дзейнасцю. Трэба ўдакладніць, што Святаслаў Станіслававіч у Санкт-Пецярбургу атрымаў яшчэ дзве вышэйшыя адукацыі – гісторыка і сацыёлага. І навуковыя працы пісаў і абараняў таксама ў гэтых двух галінах. Спачатку стаў доктарам гістарычных навук, а пазней – сацыялагічных. Яго навуковыя працы вельмі высока ацэнены спецыялістамі. Ён запрошаны на працу ў 4 ВНУ Санкт-Пецярбурга. Яму прысвоены вышэйшыя навуковыя званні – прафесара і акадэміка.
Святаслаў Станіслававіч нядаўна наведаў нашу школу, і экспазіцыя музея папоўнілася новымі экспанатамі: кнігамі, якія ён напісаў, пасведчаннямі аб навуковых званнях і атрыманых узнагародах, некаторымі асабістымі рэчамі. Прафесар Бразевіч шчодра дорыць нам відэафільмы аб прыгожым і багатым Санкт-Пецярбургу. І сёння мы прагледзім некалькі ўрыўкаў з іх.
А вучні старэйшых і сярэдніх класаў, а таксама настаўнікі, якія прысутнічалі на сустрэчы, адзінадушна адзначылі, што гэта вельмі цікавы, просты, ні капелькі не ганарлівы чалавек. Аб сабе ён расказаў не так і многа. Толькі падкрэсліваў, што, каб нечага ў жыцці большага дасягнуць, трэба вельмі многа працаваць І толькі яго жонка Людміла Іванаўна, якая таксама прысутнічала на сустрэчы, удакладніла, колькі гэта - многа: каб дасягнуць таго, чаго дасягнуў прафесар Бразевіч, прыходзіцца часам спаць у суткі толькі дзве(!) гадзіны!
Мы расказваем у нашым музеі аб былых вучнях школы, каб кожны з нас ведаў, што зусім неблагія веды атрымліваюць нашы выхаванцы , што вельмі многа знакамітых сёння людзей вучылася некалі ў Гудагайскай школе. І аб кожным будуць памятаць у роднай школе, калі мы гэтага заслужым.
Святаслаў Станіслававіч Бразевіч - загадчык кафедры сацыялогіі і кіравання персаналам факультэта сацыяльнага кіравання акадэміі кіравання і эканомікі горада Санкт-Пецярбурга. |
Почетное звание "Заслуженный врач РФ". Нагрудный знак "Отличнику здравоохранения РФ". Профессор кафедры факультетской терапии ИМЭиФК. Доктор медицинских наук, доцент.
Фтизиатр по профессии, спортсмен, физик, философ по увлечениям – таков обширный спектр его занятий.
Родина Анатолия Молофеева – Рязанская область. В 1966 году он окончил Рязанский медицинский институт по специальности «Лечебное дело» и до 1970 года работал врачом-фтизиатром, начальником госпиталя для ИОВ в Брянской области. В 1971 году переехал в Ульяновск, где был принят в противотуберкулезную службу, сначала в качестве участкового фтизиатра, заведующего отделением стационара и потом в должности главного врача Ульяновского областного противотуберкулезного диспансера, который возглавлял 17 лет.
Анатолий Николаевич – не только опытный практик, он занимается еще и научными исследованиями. Защитил в Московском НИИ туберкулеза кандидатскую диссертацию по теме «Организация выявления и лечения больных туберкулезом, страдающих алкоголизмом» (1987 год), разработал учебно-методический комплекс по фтизиопульмонологии, имеет более 150 научных работ. В 2004 году защитил докторскую диссертацию в Центральном НИИ туберкулеза РАМН по теме «Современные тенденции в эпидемиологии туберкулеза».
Анатолий Николаевич активно занимался общественной работой: избирался депутатом Ульяновского городского Совета народных депутатов, неоднократно был делегатом съездов фтизиатров России и СНГ, членом правления и президиума Российского общества фтизиатров, членом секции по туберкулезу ученого совета МЗ РФ. Награжден значком «Отличник здравоохранения» и несколькими наградами ЦК СКК и КП РФ. С 1994 года преподает курс «Фтизиопульмонология» на медицинском факультете ИМЭиФК.
Літаратуразнаўца, доктар філалагічных навук, прафесар, “Чалавек года 1997 у галіне культуралогіі” па вызначэнні Кембрыджскага ўніверсітэта біяграфічных даследаванняў.
Яго называюць адным з найразумнейшых людзей нашай краіны, энцыклапедыяй беларускіх гуманітарных ведаў, відным дзеячам нацыянальнай культуры і яе нястомным даследчыкам, вучоным, вядомым у самых шырокіх міжнародных колах, сапраўдным беларускім інтэлегентам.
Нарадзіўся Адам Іосіфавіч 7 жніўня 1932 года ў сялянскай сям'і ў невялічкай вёсцы Расолы, якая на той час уваходзіла ў склад Ашмянскага павета, зараз гэта Астравецкі раён. Дзяцінства прыпала на гады Другой сусветнай вайны. Таму пасля некалькіх урокаў ў вясковага настаўніка веды дабываў самастойна. А калі пасля вызвалення нашых тэрыторый ад нямецкіх захопнікаў адкрылася Гудагайская сямігодка, хлопчык быў адразу залічаны ў 5 клас. А атэстат аб сярэдняй адукацыі атрымаў у Астраўцы. У 1956 годзе скончыў аддзяленне журналістыкі БДУ. Некалькі гадоў працаваў сакратаром радашковіцкай раённай газеты «Сцяг Ільіча». І гэта былі гады роздуму і мэтанакіраванай працы па шляху да свайго сапраўднага прызначэння.
Таму заканамерным было заканчэнне ў 1962 годзе аспірантуры пры Інстытуце літаратуры ім. Я. Купалы АН БССР, і з гэтага часу А.І.Мальдзіс назаўсёды звязаў сваё жыццё з навукай, з навукова-даследчыцкай дзейнасцю. Працу ў Інстытуце літаратуры АН БССР пачынаў навуковым супрацоўнікам, закончыў - загадчыкам аддзела беларускай дакастрычніцкай літаратуры.
Былі напісаны і абаронены кандыдацкая і доктарская працы, напісана і таксама паспяхова абаронена дысертацыя і атрыманы атэстат прафесара. Знешне гэты пералік выглядае як такі размераны і ўпэўнены рух навукоўца наперад. Але каб гэта была толькі мэта навуковага і кар'ернага росту, тады б не з’явіўся у Беларусі навуковец, якога многія даследчыкі называюць паўнамоцным прадстаўніком(полпредом) беларускай культуры: за доўгія гады творчай працы ён выступаў на дзесятках міжнародных форумах навукоўцаў, чытаў лекцыі ў еўрапейскіх універсітэтах, арганізоўваў з’ езды славістаў, браў удзел у сотнях канферэнцый і “круглых сталоў”.
Зараз А.І.Мальдзіс жыве і працуе ў Мінску. Ён рэдактар газеты “Голас Радзімы”, якая адрасуецца не столькі жыхарам Беларусі, колькі суайчыннікам дзесятка краін у блізкім і далёкім замежжы. Нягледзечы ні на стан здароўя, ні свой паважаны ўзрост, ён па-ранейшаму добрасумленна выконвае мноства грамадскіх абавязкаў.
Адам Іосіфавіч Мальдзіс – гонар нашай зямлі гудагайскай. Школьны музей Гудагайскай школы ствараўся пры непасрэдным ўдзеле нашага славутага земляка. Самыя каштоўныя экспанаты музея – гэта падарункі прафесара. Амаль кожная з выдадзеных кніг прафесара Мальдзіса знаходзіцца ў нашым музеі з яго аўтографам. Да таго ж у Біябліяграфічным даведніку, выдадзеным да 75-годдзя навукоўца, сярод трох адрасоў захоўвання матэрыялаў у архівах: Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва; ЦНБ НАН Беларусі – названы Школьны музей Гудагайскай СШ Астравецкага раёна Гродзенскай вобласці. Таму мы лічым, што маем дастаткова матэрыялу, каб даказаць, што Адам Іосіфавіч Мальдзіс - сапраўды гонар і слава нашай Бацькаўшчыны.
Адам Іосіфавіч Мальдзіс - адзін са славутых людзей Беларусі нашага часу |