Праз іх жыццё прайшоў Афганістан
Я постоянно над вопросом мучаюсь
И все никак не нахожу ответ,
Но почему от нас уходят лучшие?
Уходят в мир потерь и страшных бед.
Жестокого безумия полна,
И верить так не хочется, что где-то,
Еще гуляет по земле война,
Что где-то беспощадно убивают.
Но горю должен наступить конец -
И победит добро! Я в это верю.
У школьным музеі створана картатэка анкет воінаў-афганцаў, у экспазіцыі музея ёсць раздзел, прысвечаны ім, дзе змешчаны фотаздымкі, копіі пасведчанняў узнагарод, некаторыя асабістыя рэчы. Распрацаваны некалькі варыянтаў экскурсій аб гэтай катэгорыі нашых землякоў з улікам узросту слухачоў, а таксама захоўваюцца сцэнарыі праведзеных з іх удзелам сустрэч. У асобных папках збіраюцца выразкі з газет, запісаны успаміны сяброў, родных аб тых, хто ваяваў у Афганістане, але там загінуў або ужо памёр. Аб жыцці падпалкоўніка Голубева В.К. напісана некалькі конкурсных работ, апублікаваны артыкул у мясцовай газеце. Падтрымліваецца сувязь з яго сёстрамі.
18-гадовымі, не падазраваючымі, якое жорсткае выпрабаванне падрыхтаваў ім лёс, ішлі аддаваць свой патрыятычны доўг Радзіме у 80-ыя гады мінулага стагоддзя сёняшнія воіны-афганцы. Уладзімір Мар’янавіч Алізар глядзіць на наведвальнікаў школьнага музея з пажаўцелай старонкі цэнтральнай ваеннай газеты “Гвардейская доблесть” з далёкага 1988 года стрыманым позіркам мужнага чалавека, якому нельга нічога лішняга сказаць.
Выразка з газеты “Гвардейская доблесть” з партрэтам ефрэйтара У. Алізара
І сёння, калі напісана, трэба думаць, праўдзівая гісторыя той вайны, Уладзімір Мар’янавіч гаворыць не аб асабістых заслугах, а аб той неабходнай калектыўнай дзейнасці, дзе на першым плане заўсёды слова “мы”, без якой у тых умовах нельга было выжыць. Але ж граматы самага высокага ўзроўню і медалі, што сёння ўпрыгожваюць лацканы святочнага касцюма, сведчаць аб тым, што заўважылі і адзначылі, як і ва ўсе часы, тых, хто не хаваўся за спіны іншых, калі трэба было ісці ў бой.
Сустрэўшы ў верасні ў прыёмным пакоі дырэктара школы новага сакратара – прыемную, інтэлегентную жанчыну, ніхто з вучняў ды і настаўнікаў не мог падумаць, што ў яе лёсе ёсць таксама афганская старонка. Святлана Антонаўна Ромаш на працягу трох ваенных гадоў працавала ў адной з воінскіх часцей у Афганістане.
Не, у ваенных дзеяннях яна ўдзелу не прымала. Толькі ці ж магчыма жыць у горадзе, на вуліцах якога ідзе перастрэлка, а часам і сапраўдны бой завяжацца, і не зведаць жаху вайны?! Канешне, Святлана Антонаўна па праву носіць званне “афганка”, а яе расповяды аб тых днях прыблізіў сам подых гарачага і горкага полымя той вайны, якая спаліла так многа жыццяў. Мы верым, што не выпадзе больш на долю нашых мужчын і на долю нашага народа наогул нялюдскіх выпрабаванняў вайны. А аб тых, хто па-мужчынску стрымана, але па-грамадзянску бездакорна служыць Радзіме ва ўсе часы, памяць не прарвецца ніколі. |
Звесткі аб воінах – афганцах з мікрараёна Гудагайскай СШ
2012-2013 навучальны год
№ п\п |
Прозвішча, імя, імя па бацьку |
Дата і месца нараджэння |
Наяўнасць фотаздымка і месца яго захавання |
Узнагароды |
Месца жыхарства |
Заўвагі |
1 |
Алізар Уладзімір Мар’янавіч |
1967, Гудагай |
Фотаздымак з газеты “Гвардейская доблесть” ад 05.07.1988, музей |
Почётная грамота ЦК ВЛКСМ |
Г. Астравец |
|
2 |
Бароўскі Аляксандр Іванавіч |
12.12.1968, в. Косцевічы Спондаўскага с\савета |
Фотаздымак 2006 года, музей |
Медалі “За боевые заслуги””, “За отличие в охране РБ” |
П. Гудагай |
|
3 |
Грабоўскі Леанід Уладзіслававіч |
1968 |
няма |
- |
В. Трайгі |
|
4 |
Дрокін Леанід Яўгенавіч |
19.12.1966, п. Жансугарава Талды-Курганскай вобл., Рэспубліка Казахстан |
Аматарскі фотаздымак у час службы ў Афганістане, музей |
Медалі” За отвагу”, “За отличие в воинской службе», «За самоотверженный труд в Краснознамённом военном округе», «Воину-интернационалисту от благодарного афганского народа» |
В. Кумпяны |
|
5 |
Замара Станіслаў Эдуардавіч |
30.11.1966., м. Гудагай |
Фотаздымак 2006 года, музей |
Медаль”За боевые заслуги” |
М. Гудагай |
|
6 |
Мураўскі Дзмітрый Мікалаевіч |
25.03.1969, в. Дзешкаўцы Свіслацкага раёна |
Фотаздымак часу службы ў Афганістане, музей |
Медалі “От благодарного афганского народа», юбилейные, значок «Отличник ТуркВО» |
В. Дравянікі |
|
7 |
Ціток Сцяпан Сцяпанавіч |
14.03.1960, в. Стралічаў, Хойніцкі р-н, Гомельская вобласць |
Фотаздымкі часоў службы ў Афганістане 2006, 2012 гг, музей |
Медалі “70 лет Вооружённых сил СССР», «Воину-интернационалисту от благодарного афганского народа» |
В. Палушы |
|
8 |
Чарняўскі Уладзімір Іванавіч |
1968 |
няма |
_ |
В. Паракіці |
|
9 |
Канстовіч Іосіф Браніслававіч |
24.11.1963. в. Гудагай |
Фотаздымкі са школьнага жыцця, пачатку 80-ых гг, часоў службы ў Афганістане |
Почётная грамота Президиума Верховного Совета СССР |
|
Загінуў у Афганістане, пахаваны ў м. Гудагай |
10 |
Голубеў Вячаслаў Канстанцінавіч |
01.01.1951, в. Гудагай |
Фотаздымкі з дзяцінства, фотаальбом выпускніка Харкаўскага вышэйшага авіяцыйнага вучылішча, сямейныя фота, музей |
Орден Красной звезды, воинские медали СССР, медали стран социалистического лагеря периода существования СССР |
|
Памёр 07.07.2007, пахаваны ў Кіраваградзе, Украіна |
Тэкст экскурсіі
Воіны-афганцы зямлі гудагайскай
1-шы экскурсавод: Добры дзень. Мы, малодшая экскурсійная група вітаем вас у сценах нашага музея. Тэма экскурсіі – “Праз іх жыццё прайшоў Афганістан”. Такі ж раздзел, як бачым ёсць і ў экспазіцыі музея. Тут можна ўбачыць фотаздымкі тых, хто нарадзіўся або жыве на тэрыторыі зямлі гудагайскай, а амаль тры дзесяцігоддзі таму ваявалі ў Афганістане. Давайце звернем увагу на карту. Тысячы кіламетраў аддзяляюць Беларусь ад Афганістана. То чаму нашы хлопцы ваявалі так далёка? А таму, што Беларусь тады не была самастойнай дзяржавай, а ўваходзіла ў склад СССР, а яшчэ гэту дзяржаву называлі скарочана - Савецкі Саюз. І калі ЗША сабраліся там размясціць свае войскі, то гэта стала пагражаць паўднёвым граніцам Савецкага Саюза. Знешнепалітычная абстаноўка, якая стварылася такім чынам вакол Дэмакратычнай рэспублікі Афганістан (Рэспубліка Афганістан з 1987 года), выклікала ваенны канфлікт на тэрыторыі гэтай краіны паміж урадавымі сіламі Афганістана і Абмежаваным кантынгентам савецкіх войскаў з аднаго боку і шматлікімі ўзброенымі фармаваннямі афганскіх маджахедаў («душманаў»), якія карысталіся палітычнай, финанcовой, матэрыяльнай і ваеннай падтрымкай вядучых дзяржаў НАТА і кансерватыўнага ісламскага свету, з другога боку.
Гэта вайна доўжылася 9 гадоў і 51 дзень. 15 лютага 1989 года войскі СССР былі выведзены з Афганістана. Гэты дзень і лічыцца святам тых, хто прайшоў праз тую вайну.
2-гі экскурсавод: Зараз я папрашу вас звярнуць увагу на экран. Перад намі фотаздымак з кнігі, якую многія з вас разглядалі ў музеі “Вдали за рекой”. Як бачым, Афганістан – гэта горы. І калі афганцы выраслі сярод іх, маглі схавацца за кожным камянем, то нашым хлопцам было вельмі цяжка прыстасавацца да гэтай камяністай мясцовасці. Уявіце сабе, што ў той непатрэбнай нікаму вайне загінула 16 тысяч савецкіх салдат! А колькі было цяжка параненых, гэтага ніхто не падлічыў.
Маці Іосіфа Канстовіча ў чарговы дзень 14 лютага |
Двое хлопцаў з Астравецкага раёна таксама загінулі ў той далёкай краіне. Адзін з іх нарадзіўся ў Варнянах, а другі – Іосіф Канстовіч нарадзіўся ў нашым Гудагаі, закончыў 8 класаў нашай Гудагайскай школы. Потым ён вучыўся ў Вільнюскім прафесійна-тэхнічным вучылішчы. А калі прыйшоў час служыць у арміі, ужо ішла вайна з афганцамі. І служыў ён у самым мірным атрадзе – пры салдацкай кухні. Але аднойчы снарад трапіў менавіта туды. І даставілі цела нашага земляка на радзіму ў цынкавай труне. Пра такіх, як ён, беларускі Нобелеўскі лаўрэат Святлана Аляксіевіч напісала апавяданне, якое так і называецца “Цинковые мальчики”. |
3-ці экскурсавод: Побач з намі ў аграгарадку Палушы жыве Сцяпан Сцяпанавіч Ціток, ці проста Сцяпаныч – так напісана на яго таксі, на якім ён зараз працуе. Але, як вы ўжо бачылі на слайдзе, праз яго жыццё таксама прайшоў Афганістан. Нарадзіўся на Гомельшчыне, вучыўся ў Мінску. Быў прызваны ў армію, так і трапіў ў Афганістан. Быў танкістам. Праваяваў крыху больш за год і атрымаў раненне – падарваўся на міне. Зараз Сцяпан Сцяпанавіч ўзначальвае Астравецкі раённы Саюз афганцаў. | |
4-ты экскурсавод: Вельмі цяжкае раненне атрымаў у той час яшчэ адзін наш зямляк – Ліпскі Іван. Зараз ён жыве ў Астраўцы, але маці і браты па-ранейшаму жывуць у Гудагаі. Калі Івану споўнілася 18 гадоў, як і ўсе хлопцы, ён быў прызваны служыць у армію. Дарэчы, прызваны быў разам з Іванам Канстовічам. Трапіў у вучэбку ў Туркменістан, што побач з Афганістанам. Даручылі быць кулямётчыкам. Вельмі хутка асвоіўся з кулямётам Калашнікава, мог трапна папасці ў любую мішэнь. Але вучэбка хутка закончылася, і трапіў ён на тую вайну. Першы месяц кулямётчык з Гудагая праходзіў курс маладога байца: вучыўся маскіравацца, перамяшчаючыся ў гарах, асвоіў прыёмы рукапашнага бою. Праз некалькі месяцаў разам з астатнімі сябрамі -пехацінцамі іх перакідвалі на выкананне спецзадання. Тады і трапіў разрыўны снарад у БМП, на якой яны перамяшчаліся. Тры месяцы пасля ранення ўрачы вярталі яго да жыцця. |
Ён не мог хадзіць. Была абпалена вялікая частка скуры, мноства асколкаў прабіла галаву. Пасля таго ранення ён страціў адно вока. Не любіць былы салдат расказваць пра той час. Але медаль “За адвагу” і сама расказвае за яго.
5-ты экскурсавод: Вінаватая ў тым, што рана абарвалася жыццё яшчэ аднаго нашага былога вучня, таксама Афганская вайна. Голубеў Слаўка, так яго некалі звалі, быў вучнем Гудагайскай васьмігадовай школы. А ў далёкім ад нас ураінскім Днепрапятроўску на воінскіх могілках стаіць прыгожы помнік у выглядзе самалёта, які рвецца ў неба, і на ім подпіс – падпалкоўнік Голубеў Вячаслаў Канстанцінавіч.
6-ты экскурсавод: Мы расказалі не аб усіх нашых земляках, праз чые жыцці прайшоў Афганістан. У музеі ёсць звесткі аб іх усіх. Але мы спадзяёмся, што нават гэта кароткае знаёмства дазволіць вам зразумець, што лёгка на вайне не бывае. І ніхто не ведае, што яго чакае ў той ці іншы момант. Але ніхто таксама не думае аб тым, каб стаць героем. На вайне проста змагаюцца, выконваюць свой доўг, выконваюць прыказы. І часам для іх выканання трэба стаць сапраўдным героем. Такімі і былі ўсе, без выключэння, нашы хлопцы-землякі. |
Воіны-інтэрнацыяналісты ў школьным музеіЗлева направа: Бароўскі А., Лянкевіч В.І.-дырэктар школы,Драган, Замара С , Мураўскі Д. (2012 г) |
Голубеў Вячаслаў Канстанцінавіч
(з успамінаў сястры Ларысы Канстанцінаўны)
Нарадзіўся 01.01.1951 г. Мама Зоя Пятроўна нарадзілася ў в. Іліцэвічы Вілейскага раёна Мінскай вобласці. Бацька Канстанцін нарадзіўся ў Расіі. У час Вялікай Айчыннай вайны змагаўся на франтах. Быў ранены пада Ржэвам у правую руку. Вымушаны быў дэмабілізавацца. Быў накіраваны спачатку ў Віцебскую вобласць, а пасля ліквідацыі банды “Чорная кошка” - ў Заходнюю Беларусь. Быў прызначаны опер-упаўнаважаным і служыў у Астраўцы, а пасля нараджэння пятага дзіцяці сям’я пасялілася ў Гудагаі. Бацька выконваў абавязкі ўчастковага міліцыянера. Памятаецца, што спачатку нас пасялілі ў дом Андрушкевіча – у тую палову, дзе стаяў конь. Колькі сіл патраціла мама, каб прывесці гэту палавіну ў належны стан! А дом, у якім потым жыла наша сям’я, належыў фабрыцы ў Альхоўцы – там яны складзіравалі сваю прадукцыю да адпраўкі на цягніках. Мама доўга хадзіла па інстанцыях, перш чым удалося атрымаць сваё памяшканне: малодшай з нас тады ўжо было 6 гадоў.
Першым дзіцём у сям’і была Ларыса, затым Света,а за ёй – Слава. Пасля яго нарадзіліся яшчэ Рая і Люда. Сям’я была вялікая і вельмі дружная. Маці падтрымлівала культ бацькі, а бацька вызваліў яе ад дзяржаўнай працы на карысць сям’і. Яна была хатнім “скрабком”: чысціла, мыла, гатавала, выхоўвала. З ранняга дзяцінства дзяцей далучалі да працы, інакш сям’я была б недзеяздольнай. Але гэта нікога не абцяжарвала. Наадварот, многія нам нават зайздросцілі. Прыгадваю словы Люсі Шкуратавай: ”Хачу, каб у маім дарослым жыцці было многа дзяцей, як у вас”. У бацькоў была немалая гаспадарка: конь, на якім бацька, выконваючы свае службовыя абавязкі, аб’язджаў навакольныя вёскі, свінні, кролікі. Таму мы ўсе разам збіралі траву. Летам нязменным быў паход за ягадамі, грыбамі, якія потым, узімку, былі добрым падспор’ем у рацыёне сям’і. Славік вельмі любіў рыбалку. Быў такі час, што не хапала мінеральных угнаенняў, таму школьнікі збіралі па хатах попел. А яшчэ вельмі цікава было збіраць металалом, макулатуру. У тыя гады толькі пракладвалі лініі электраперадач. Я са Слаўкам хадзіла да электрыкаў на заробкі: чысцілі бярвенні ад кары пад слупы. Помню, што гэта былі нашы першыя вялікія заробленыя грошы. Славік тады купіў сабе ў школу боцікі і штаны. А яшчэ мы купілі падарунак для мамы – коўрык за 59 рублёў! Да школы падрыхтавалі ўсіх.
Мне, як старэйшай, і Славіку, як мужчыне, трэба было памагаць бацьку ў нарыхтоўцы дроў. Мы з ім пілавалі і шчапалі прывезеныя дровы.
Бацькі, наогул, прытрымліваліся строгіх правіл у выхаванні дзяцей. Мы, канешне, маглі б адпачываць у піянерскім лагеры – бацька ж меў такую магчымасць. Але ён лічыў, што дзеці павінны прывучацца да працы. Быў строгі. Часам і рамнём нас выхоўваў. І яшчэ адну вельмі важную запаведзь атрымалі мы ўсе ад бацькоў, і Славік таксама: людзей трэба паважаць, над людзьмі нельга смяяцца!
Жылі мы вельмі дружна. Любілі спяваць, і нам гэта ўдавалася нядрэнна рабіць, бо мы нават чулі, як нас называлі “сёстры Фёдаравы” – вядомы ў той час па перадачах радыё музычны калектыў.
Гульні ў футбол і валейбол – нязменны атрыбут летніх вечароў дзяцей і моладзі таго часу. Мы таксама былі заўзятымі аматарамі такога правядзення вольнага часу. Помніцца мне яшчэ такая дэталь з нашага дзяцінства. У клуб сталі прывозіць фільмы. А ў кіно хацелася ісці ўсім разам. Для вялікай сям’і кошт сеанса ў 5 капеек таксама вылятаў у месяц у добрую капеечку. Але мы па чарзе пераконвалі маму, што ў клуб прывезены вельмі павучальны фільм, і часцей за ўсё мы былі сярод першых наведвальнікаў.
Напэўна, ад гэтых кінасеансаў і захварэў Славік небам: марыў стаць лётчыкам. Таму і вучыўся добра ў школе – спачатку ў Гудагайскай, потым у Смаргонскай (паехаў туды ўслед за Пецей Раткевічам – самым лепшым разам з Віталікам Лянкевічам, сябрам, дзе разам умацоўвалі сваю фізічную падрыхтоўку), а потым яшчэ - і ў Астравецкай. Але з першага разу не паступіў у ваеннае вучылішча. Памятаю яго расказ аб выпрабаванні ў баракамеры – выйшаў з яе і не ведаў, у які бок ісці. Бацька быў рады. “Навошта табе тая шапка Манамаха? - гаварыў.- Будзеш мне на старасці памагаць. А зараз баранку круці ”. Але Славік быў настойлівы. У яго былі вадзіцельскія правы пасля заканчэння аўташколы, таму год ён адпрацаваў, а затым зноў паехаў паступаць ў Харкаўскае вышэйшае авіяцыйнае вучылішча.
Гады вучобы былі шчаслівым часам, але засталіся толькі кароткім
імгненнем у асваенні прафесіі лётчыка.
Пасля заканчэння атрымаў накіраванне служыць на Далёкі Усход. Дарэчы, у мяне да сёняшняга дня захоўваецца яго падарунак з таго часу – лётчыцкія унты. У адзін з прыездаў у водпуск ён у Астраўцы ў рэстаране пазнаёміўся з Нінай Любімавай – выкладчыцай у мясцовай музычнай школе. Праз некалькі дзён яна стала яго жонкай і паехала з ім на Далёкі Усход.
Праз некаторы час ён атрымаў прызначэнне служыць у Венгрыі : вядома, што такога гонару - прадстаўляць Узброеныя Сілы СССР за мяжой – удастаіваліся лепшыя, самыя адказныя людзі.
У 80-ыя, пасля вядомых падзей, полк быў пераведзены ў Кіраваград ва Украіну. Там маёр Голубеў стаў рыхтаваць маладых лётчыкаў да майстэрскага ўпраўлення самалётамі. Яго малодшаму сыну Дзянісу споўнілася толькі тры годзікі, калі пачалася вайна ў Афганістане, і ён меў пэўнае юрыдычнае права пазбегнуць удзелу ў гэтай непатрэбнай вайне. Але ён мне сам асабіста гаварыў: “Не магу я іх кінуць, маладых хлопчыкаў у пекла вайны, а сам адседжвацца ў зацішку! Яны ж верылі ў мяне!” Так сэрца яму падказвала. А яно ў яго было вялікае, шчырае. Сябры потым нам расказвалі, што быў ён ціхі, негаваркі, непрыкметны. Але людзі да яго цягнуліся. Быў прызначаны падпалкоўнік В.К. Голубеў начальнікам эскадрыллі, а ўсе яго называлі проста - наш Славік!
І з намі ён быў скупы на слова пра сябе. Таму мы так мала ведаем пра яго службу. Ён больш цікавіўся нашымі справамі, любіў расказваць аб сваіх дзецях, якіх бязмерна любіў: старэйшы быў названы ў гонар дзеда Канстанцінам, і пайшоў услед за бацькам – стаў ваенным; сярэдняя, Волечка - любіміца бацькі, свет у аконцы; Дзяніс больш падобны на маму, дый у жыцці ён пайшоў па мамінай дарозе: зараз працуе ў кансерваторыі.
…Той баявы вылет быў другім за дзень. Яго МІГ быў падбіты душманамі. Выканаў загад, што быў дадзены з зямлі – катапульціравацца. Ад удара аб зямлю страціў прытомнасць. Калі ачуняў, убачыў, што завіс над пропасцю. Трэба было рэзаць стропы парашута, каб не быць знесеным пыльнай бурай …
Далей быў ваенны шпіталь у Кабуле. Выкарыстаўшы асабістыя сувязі, даведаліся аб стане яго здароўя. І не толькі: праз нейкі час перавялі яго ў шпіталь у Ташкент.
З пашкоджаным пазваночнікам, ён доўгі час быў нерухомы. Затым, закаваны ў гіпсавы карсет, авлодваў першымі крокамі. Моцны характар, фізічная загартоўка і малады яшчэ ўзрост зрабілі сваё: ён стаў на ногі. І нават пайшоў служыць на аэрадром. Толькі ўжо не мог лётаць. Але працаваў, быў сярод сваіх…
І раптам здарылася незразумелае: 12 лютага 2006 года памерла наша мама, а ён не прыехаў з ёй развітацца! Ён, які што год абавязкова наведваў бацькоў!
…А ён ужо ў гэты час хадзіў з палачкай, і ўрачы не маглі вызначыць, адкуль пачалася гэта страшная хвароба… А мне ён гаварыў: “ Я выздаравею, я абавязкова перамагу яшчэ раз !” На гэты раз яго перамаглі…
На прыгожым, узнёслым помніку дата яго смерці - 07.07.2007. Ці праўда, ёсць нешта магічнае, незвычайнае ў спалучэнні гэтых лічбаў? Быў ён і сам незвычайны. Саслужыўцы нам гаварылі, што ён быў прафесіяналам з вялікай літары, надзвычай цікавым суразмоўцам, чалавекам з абаяльнай усмешкай і адкрытай насустрач людзям душой.
Тры жмені беларускай зямлі на яго магіле на воінскіх могілках у Кіраваградзе. Яны яго аб’ядноўваюць з месцам, дзе ён рос, станавіўся чалавекам, чыё жыццё - прыклад для моладзі. Толькі хай лёс сцеражэ іх ад непатрэбных войнаў!
Дыплом аб заканчэнні ваеннага вучылішча
Курсант Голубеў з сябрам дзяцінства |
З маці Зояй Пятроўнай |
З бацькам Канстанцінам Васільевічам |
З жонкай Нінай |