Ткацкія прыналежнасці
Ткацкі станок (кросны)
Церніца (мялка) для пераўтварэння расліны-ільну ў валакно
Матавіла - прылада для змотвання і размотвання маткоў пражы
Бёрда - прыналежнасць ткацкага станка (кросен)
для прабівання утка (асновы) да вырабу
Драўляны грэбень для вычосвання вялікай колькасці валакна
Грэбень, выкананы з конскага воласа, прызначэнне якога - расчэсванне валакна ільну.
Мог выкарыстоўвацца і для расчэсвання валасоў.
Чаўнок (прылада для прапускання нітак праз уток)
з цэўкамі (цэўка-драўляная палачка, на якую намотваюць ніткі і ўстаўляюць у чаўнок).
Калаўрот - механізаваная прылада для вырабу нітак з пражы
Прасніца (прылада для замацавання кудзелі) з кудзеллю (вычасанае валакно)
Вітушкі - прылада для намотвання нітак са шпулі - часткі калаўрота
Дошчачкі-бральніцы(лапаткі-мясцовая назва),
якія выкарыстоўваліся пры браным(набіраным -мясцовая назва) ткацтве