Прадметы хатняга ўжытку
Лубка-сявенька - плеценая з саломы і лубу (кары ліпы і інш.) пасудзіна,
якая выкарыстоўвалася пры сяўбе зернавых.
Кораб - пасудзіна, сплеценая з саломы і лубу, для захоўвання або пераноскі сыпучых прадуктаў (зерня).
Пральная дошка - прыстасаванне для ручнога мыцця бялізны, тканін.
Кош - ёмістасць, плеценая з дроту (злева) і лазы з вечкам
для захоўвання і транспарціроўкі штучных прадметаў.
Маслабойка
Керагаз - керасінавая прылада для прыгатавання ежы.
Керасінавы ліхтар - асвятляльны прыбор, крыніца святла ў якім забяспечана шкляным сасудам - шклом.
Прызначэнне - асвятленне гаспадарчых пабудоў.
Лямпы керасінавыя для хатняга ўжытку
Лямпа керасінавая са шклом
Керасінавы вулічны ліхтар
Вугальны прас - прыстасаванне для прасавання (выраўнівання) прадметаў з тканіны,
чугунная падэшва якога награвалася гарачым вуголлем.
Прас цэльналіты, падэшва якога награвалася ад гарачай паверхні.
Адзін з першых савецкіх электрычных прасаў.
Рагач (ухват) - прыстасаванне для выцягвання чыгуноў з печы.
Качарга - прыстасаванне для выцягвання гарачых прадметаў з печы.
Драўляная хлебная лапата. на якой "саджалі" хлебнае цеста ў печ.
Каромысла (мясцовая назва - насілкі) - прыстасаванне для пераносу вёдзер або іншых грузаў.
Бязмен - ручная рычажная вага.
Бытавая вага нямецкай (?) вытворчасці пачатку ХХ ст.
Металічныя гіры для ўзважвання ў бытавых умовах (пачатак ХХ ст).
Ручная швейная машынка "The Singer" (пачатак ХХ ст).
Драўляны футляр для швейнай машынкі
Серп - ручная прылада для зразання злакаў і травы пад корань.
Драўляны самаробны плотніцкі або бандарны цыркуль
Млынок керамічны для здрабнення кавы ці спецый у хатніх умовах (другая палова ХХ ст)
Мухалоўка - шкляное прыстасаванне для адлову насякомых.
Драўляная салонка, вырабленая з суцэльнага куска дрэва (ХІХ ст або пачатак ХХ ст)
Рэшата - хатняя рэч у выглядзе шырокага абруча з сеткай для прасейвання мукі і падобнага.
Фуганак (самаробны) - сталярная прылада для чыставога стругання дошак.
Фуганак са школьнай майстэрні (канец ХХ ст)
Сталярны інструмент: гэблі