Ткацкія прыналежнасці

Ткацкі станок (кросны)

Церніца (мялка) для пераўтварэння расліны-ільну ў валакно

Матавіла - прылада для змотвання і размотвання маткоў пражы

Бёрда - прыналежнасць ткацкага станка (кросен)

для прабівання утка (асновы) да вырабу

Драўляны грэбень для вычосвання вялікай колькасці валакна

Грэбень, выкананы з конскага воласа, прызначэнне якога - расчэсванне валакна ільну.

Мог выкарыстоўвацца і для расчэсвання валасоў.

Чаўнок (прылада для прапускання нітак праз уток)

з цэўкамі (цэўка-драўляная палачка, на якую намотваюць ніткі і ўстаўляюць у чаўнок).

Калаўрот - механізаваная прылада для вырабу нітак з пражы

Прасніца (прылада для замацавання кудзелі) з кудзеллю (вычасанае валакно)

Вітушкі - прылада для намотвання нітак са шпулі - часткі калаўрота

Дошчачкі-бральніцы(лапаткі-мясцовая назва),

якія выкарыстоўваліся пры браным(набіраным -мясцовая назва) ткацтве